Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі затрымалі выкладчыка ўнівэрсытэту за адзіночны пікет


Ілюстрацыйнае фота

Ранкам 11 верасьня каля Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Паўла Сухога затрымалі выкладчыка інфарматыкі. Пра гэта Свабодзе паведамілі студэнты, якія сталі сьведкамі затрыманьня.

«Вадзім Бельскі — выкладчык інфарматыкі, ён кандыдат эканамічных навук. Ён выйшаў падтрымаць шахтара, які прыкаваў сябе ўчора кайданкамі на „Беларуськаліі“. Яго практычна адразу затрымала міліцыя», — удакладніў адзін са студэнтаў.

Цяпер выкладчык знаходзіцца ў першым аддзяленьні міліцыі Савецкага РАУС. Там адмаўляюцца сказаць, за што менавіта затрыманы Вадзім Бельскі.

Студэнты плянуюць сабрацца ў падтрымку выкладчыка каля ўнівэрсытэту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG