Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унівэрсытэт Палацкага ў Чэхіі выдзяляе стыпэндыі беларускім студэнтам і навукоўцам. Можна пачаць ужо ў лютым


Помнік у Празе гісторыку Францішку Палацкаму, у гонар якога быў названы Унівэрсытэт у Оламоўцы

Унівэрсытэт Палацкага ў Оламоўцы прапануе студэнтам і навукоўцам стыпэндыі для навучаньня або стажыровак усяго на суму больш як $40 тыс.

Унівэрсытэт Палацкага ў Оламоўцы выдзеліў стыпэндыі для 5 студэнтаў і 3-4 навукоўцаў зь менскага БДУ і Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы. Для студэнтаў – чатырохмесячная стыпэндыя ў 800 эўра на месяц. Для навукоўцаў – месячная стажыроўка ў Оламоўцы з аплатай у 3500 эўра. І студэнты, і навукоўцы атрымаюць дапамогу на праезд у памеры 275 эўра. Першыя стыпэндыяты могуць прыбыць у Оламоўц у лютым 2021.

Унівэрсытэт Палацкага ў Оламоўцы – адна з галоўных ВНУ у Чэхіі, другая паводле ўзросту пасьля Карлавага ўнівэрсытэту. Ён не аднойчы дапамагаў навукоўцам і студэнтам з краін, якія знаходзіліся ў крызісе. Так, у 2016 г. у ім працавалі двое турэцкіх навукоўцаў, якія зазналі перасьлед і страцілі працу падчас чыстак прэзыдэнта Эрдагана. У 2014 годзе падчас Эўрамайдану ён прапанаваў стыпэндыі сямі ўкраінскім студэнтам, якія вывучалі юрыспрудэнцыю, мэдыцыну і філязофію.

Раней сёлета ўнівэрсытэт імя Масарыка ў Брно заявіў пра адкрыцьцё стыпэндыяльнай праграмы для студэнтаў і дасьледчыкаў зь Беларусі, якія зазнаюць перасьлед.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG