Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БНТУ супрацоўнікам забаранілі выказваць свае палітычныя сымпатыі і выкарыстоўваць «недзяржаўную сымболіку»


БНТУ

Рэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту (БНТУ) Сяргей Харытончык зацьвердзіў правілы прафэсійнай этыкі супрацоўнікаў, зь якіх вынікае забарона на выказваньне сваёй грамадзянскай пазыцыі і выкарыстаньне «недзяржаўнай сымболікі», паведамляе БелаПАН.

Тэкст загаду «Аб зацьвярджэньні правілаў прафэсійнай этыкі і паводзінаў работнікаў БНТУ» ад 15 верасьня зьявіўся 17 верасьня ў сацсетках. Згодна зь ім, работнікам ВНУ забараняецца:

  • «публічна выказваць свае сымпатыі і антыпатыі» палітычным партыям, грамадзкім аб’яднаньням, якія маюць палiтычныя мэты,
  • забаронена выкарыстаньне недзяржаўнай сымболікі і «незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да дзяржаўных сымбаляў»,
  • на тэрыторыі БНТУ нельга праводзіць масавыя мерапрыемствы (мітынгі, шэсьці, дэманстрацыі, пікеты, спартовыя, культурныя, рэлігійныя акцыі) без узгадненьня з адміністрацыяй ВНУ,
  • работнік БНТУ ня мае права выдаваць інфармацыю аб дзейнасьці ўнівэрсытэту і зьвесткі аб прыватным жыцьці яго работнікаў, выкарыстоўваць яе з мэтамі, не зьвязанымі з выкананьнем службовых абавязкаў,
  • у непрацоўны час работнікі павінны «ўстрымацца ад дзеяньняў і выказваньняў», якія могуць нашкодзіць рэпутацыі БНТУ ці скампрамэтаваць, паставіць пад сумнеў кампэтэнтнасьць і бесстароннасьць ВНУ.

У загадзе адзначаецца, што за невыкананьне правілаў работнік нясе «дысцыплінарную адказнасьць у адпаведнасьці з заканадаўствам».

Як адзначыў у камэнтары БелаПАН першы прарэктар БНТУ Георгі Вяршына, гэтыя правілы былі зацьверджаныя яшчэ 29 траўня 2020 году «рашэньнем Рады БНТУ».

На пытаньне, чаму загад выйшаў амаль праз 4 месяцы, ён адказаў: «Я так разумею, што быў летні пэрыяд, потым падзеі адна на адну, ні больш, ні менш».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG