Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада асудзіла рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў у Беларусі


«Марш гонару» ў Менску

Кіраўнік МЗС Канады Франсуа-Філіп Шампань асудзіў «​шакавальныя​ і бесьперапынныя рэпрэсіі» супраць удзельнікаў беларускіх пратэстаў 11 кастрычніка.

«Гвалт ня можа быць адказам на законнае імкненьне народу да дэмакратыі і свабоды. Я буду абмяркоўваць гэтую сытуацыю з ключавымі партнэрамі на гэтым тыдні падчас маёй паездкі ў Эўропу», — напісаў кіраўнік МЗС Канады.

Дзясяткі тысячаў беларусаў выйшлі 11 кастрычніка на «Маршы гонару» ў Менску і іншых гарадох краіны. Пратэстоўцаў у Менску разганялі сьвятлашумавымі гранатамі, сьлезацечным газам, вадамётамі. Сілавікі дзейнічалі жорстка, ёсьць параненыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG