Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ультыматум Ціханоўскай»: ці здасца Лукашэнка і што зробіць народ. ВІДЭАДЫСКУСІЯ


Сьвятлана Ціханоўская

Ці выканае Лукашэнка ўльтыматум Ціханоўскай? Калі не, то ці зробіць народ тое, да чаго заклікае Ціханоўская? Ці не прывядзе гэта да кровапраліцьця?

Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць прэсавая сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна і палітычныя аналітыкі Павал Вусаў і Валер Карбалевіч.

Красуліна:

  • Апошні дзень ультыматуму — нядзеля, але не бліжэйшая, каб мы пасьпелі падрыхтавацца.
  • Мы вырашылі, што Ціханоўская павінна дзейнічаць больш рашуча і браць на сябе больш адказнасьці.
  • У краіне адбываецца тэрор, калі людзі без апазнавальных знакаў у балаклавах зьбіваюць народ.
  • Да 25 кастрычніка кожны чыноўнік мусіць вырашыць — ці бярэ ён разам з Лукашэнкам на сябе адказнасьць за тэрор, ці пераходзіць на бок народу.
  • Мы перасьцерагаемся гвалту з боку народу, таму мы прапануем мірны шлях актыўнага непадпарадкаваньня.
  • Па рэакцыі ў сацсетках мы бачым, што ўльтыматумам трапілі ў настроі людзей.
  • Частка сілавікоў адмовілася ад падаўленьня апошніх пратэстаў.
  • Адказнасьць за гвалт на Лукашэнку. Абсурдна абвінавачваць Ціханоўскую ў тым, што яна заклікае людзей абараняць сябе.
  • Рэформа Канстытуцыі — гэта ідэя не Лукашэнкі, а Крамля.

Карбалевіч:

  • У пунктах ультыматуму няма пункту пра дыялёг, пра які доўгі час гаварылася, для рэалізацыі якога стваралася Каардынацыйная Рада.
  • Гэта вынік абвастрэньня сытуацыі, росту гвалту, а таксама вынік візыту Лукашэнкі ў СІЗА КДБ.
  • Пратэсты нікім не кіруюцца. Складана сказаць, наколькі на іх могуць паўплываць нечыя заклікі, хай і вельмі аўтарытэтных людзей.
  • Жорсткасьць сілавікоў можа адных напалохаць, а іншых — мабілізаваць.
  • Пакуль мы ня бачым такой моцнай рэакцыі, якая была пасьля 9–11 жніўня.
  • Ці варта ахвяраваць дзеля свабоды? Гэта экзыстэнцыйнае пытаньне, на яго кожны адказвае сам для сябе. Тое, што зараз прапаноўвае Ціханоўская, шмат разоў прапаноўваў тэлеграм-канал NEXTA. Але людзі скептычна да гэтага ставіліся.

Вусаў:

  • Плюс ультыматуму — артыкуляцыя пазыцыі.
  • Кожны мірны пратэст абарочваўся зьбіцьцём і затрыманьнямі.
  • Пацыфізм пачынаў насьцярожваць.
  • Самы спрыяльны момант для страйку быў у першы тыдзень пасьля выбараў.
  • Вакол Ціханоўскай пачаў фармавацца протаўрад.
  • Мы можам спадзявацца на тое, што людзі падтрымаюць заклік Ціханоўскай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG