Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская «рэвалюцыя годнасьці» і зьбянтэжаны чыноўнік


Намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Максім Рыжанкоў прымаў грамадзянаў у Смаргоні на Горадзеншчыне і, паводле sb.by, зрабіў шэраг цікавых зяваў. Напрыклад, ён выказаў зьдзіўленьне адукаванымі людзьмі, у якіх ёсьць «асабнякі і машыны», але «ўсё яшчэ чагосьці не хапае».

Гэтая рэпліка вельмі знамянальная, яна добра ілюструе, як уяўляюць сабе грамадзтва вышэйшыя чыноўнікі. Яны лічаць, што калі чалавека накарміць, напаіць, даць жытло, то ён павінен быць шчасьлівы. Гэта ўяўленьне пра грамадзтва як пра жывёлагадоўчую фэрму. Дарэчы, і ў турме чалавек усё гэта мае, але чамусьці хоча адтуль выйсьці.

Насамрэч менавіта пасьля таго, як задаволеныя першапачатковыя патрэбы, у чалавека праяўляецца моцная патрэба ў больш высокай якасьці жыцьця, што ўключае ў сябе грамадзянскія правы, гарантыю недатыкальнасьці, павагу да сябе як да асобы. Таму беларуская рэвалюцыя, як і апошняя ўкраінская, — гэта рэвалюцыя годнасьці. Але, гледзячы па ўсім, чыноўнікам такое паняцьце незразумелае.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG