Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпэндыі за мінімальныя пропускі заняткаў


Ілюстрацыйнае фота. Студэнты Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, верасень 2020 году

Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпэндыі за пропускі заняткаў без уважлівых прычын, вынікае з сумеснай пастановы міністэрстваў фінансаў і адукацыі № 247/36 ад 21 верасьня 2020 году, якую апублікавалі на pravo.by 15 кастрычніка.

Як вынікае са зьменаў, унесеных у пастанову, калі студэнт цягам месяца прапусьціць больш за 10 гадзін навучальных заняткаў без уважлівых прычын, яго пазбавяць стыпэндыі на месяц, нават калі ён будзе мець станоўчыя адзнакі з усіх прадметаў.

Раней, каб атрымаць стыпэндыю, дастаткова было мець станоўчыя адзнакі з усіх прадметаў.

Пастанова набыла моц пасьля афіцыйнага апублікаваньня, то бок 15 кастрычніка.

Сёньня ж на сайце БНТУ разам з інфармацыяй пра пазбаўленьне стыпэндыі ў выпадку пропуску больш чым 10 гадзін заняткаў зьявілася заўвага, што пропускі, зьвязаныя з затрыманьнем у выпадку «зьдзяйсьненьня супрацьпраўных дзеяньняў», таксама зьяўляюцца пропускамі без уважлівай прычыны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG