Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два жаночыя маршы і адзін студэнцкі. Найважнейшае за 17 кастрычніка


Удзельніца «Дэмаршу з кветкамі», Менск, 17 кастрычніка 2020

Два жаночыя маршы і адзін студэнцкі. Найважнейшае за 17 кастрычніка.

У Менску жанчыны сабраліся на традыцыйны суботні марш каля станцыі мэтро «Ўсход» і рушылі праспэктам Незалежнасьці ў кірунку цэнтру. Калёна прайшла каля 5 кілямэтраў, на плошчы Якуба Коласа ўдзельніцы акцыі разышліся. Акцыя прайшла без затрыманьняў.

У Менску таксама прайшла другая жаночая акцыя — «Дэмарш з кветкамі». У рамках «дэмаршу з кветкамі» жанчыны гулялі з кветкамі і бел-чырвона-белымі парасонамі па праспэкце Незалежнасьці па адной, парамі і па некалькі чалавек. Уздоўж праспэкту Незалежнасьці пэрыядычна езьдзілі машыны ДАІ і тры мікрааўтобусы з танаваным шклом, але затрыманьняў падчас акцыі не было.

Апроч жанчын, на свой марш пратэсту 17 кастрычніка выйшлі студэнты. Яны сабраліся каля Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту і незадоўга да 13-й гадзіны рушылі калёнай. Праз квартал, на вуліцы Казлова, удзельнікаў маршу разагналі сілавікі. Некалькіх удзельнікаў акцыі і журналістаў затрымалі.

Супраць журналістаў, затрыманых сёньня падчас студэнцкага маршу, пачалі адміністрацыйны працэс.

Работнікі горадзенскана «Азоту» ў відэазвароце выказаліся супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і рэпрэсіяў, супраць ціску кіраўніцтва на іншадумцаў і іх звальненьня.

У Магілёве, Менску і Віцебску прайшлі акцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

З СІЗА КГБ выпусьцілі адваката Марыі Калесьнікавай Ільлю Салея.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG