Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня хочам жыць, як у канцлягеры». Чэмпіёнкі Беларусі пра гвалт і спартовы гонар


6 верасьня. Марш у Менску.

Пра салідарнасьць, рэпрэсіі, маўчаньне хакеістаў, дзейнасьць Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, прапаганду, якая выкарыстоўвала спорт і спартоўцаў, і будучыню беларускага спорту гавораць беларускія чэмпіёнкі.

У дыскусіі ўдзельнічаюць:

  • Аляксандра Герасіменя, трохразовая прызэрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка сьвету і Эўропы ў плаваньні, якія ўзначаліла Беларускі фонд спартовай салідарнасьці.
  • Марыя Шакура, капітан зборнай Беларусі ў рэгбі і каманды «Гражданочка», бронзавая прызэрка чэмпіянату Эўропы ў пляжным рэгбі 2017 году, якая падпісала пэтыцыю з патрабаваньнем новых выбараў і асуджэньнем гвалту, а нядаўна выйшла на свабоду пасьля 10 сутак арышту.
  • Натальля Петракова, адна з найлепшых гандбалістак Беларусі, якая больш не працуе старшым трэнэрам нацыянальнай жаночай зборнай — ёй не працягнулі кантракту пасьля таго, як падпісала ліст спартоўцаў да ўлады.
  • Сьвятлана Кудзеліч, беларуская лёгкаатлетка, рэкардсмэнка Беларусі на дыстанцыі 3000 мэтраў, срэбраная прызэрка чэмпіянату Эўропы, шматразовая чэмпіёнка Беларусі і ўдзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 году, якую звольнілі з працы, калі яна адмовілася зьняць свой подпіс пад вышэйзгаданым лістом спартоўцаў.

Глядзіце дыскусію на відэа

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG