Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 200 выпускнікоў унівэрсытэту «МИТСО» патрабуюць спыніць ціск на студэнтаў


Страйк у БДУ. Ілюстрацыйнае фота.

210 выпускнікоў юрыдычнага і эканамічнага факультэтаў Міжнароднага ўнівэрсытэту «МИТСО» выступілі з адкрытым зваротам у падтрымку «ўсіх неабыякавых студэнтаў, якія хочуць жыць у вольнай і дэмакратычнай Беларусі».

Нагодай для звароту стаў аўдыёзапіс, абнародаваны ў сеціве 21 кастрычніка, на якім «начальнік упраўленьня выхаваўчай працы ўнівэрсытэту Тацяна Яшына і прарэктар Раман Дапіра ўжываюць элемэнты эмацыйнага ціску і пагрозаў на адрас студэнткі 2-га курсу факультэту міжнародных эканамічных адносін Ружаны Кручковай».

«У розныя гады сумленныя, прыстойныя выкладчыкі і супрацоўнікі нашай альма-матэр прышчаплялі нам павагу да такіх паняцьцяў як „вяршэнства права“, „прававая дзяржава“, „правы чалавека“, „Канстытуцыя“ і многія іншыя... Такія паводзіны прадстаўнікоў адміністрацыі ВНУ выклікаюць ў нас глыбокае расчараваньне і зьдзіўленьне», — гаворыцца ў звароце.

Выпускнікі ўнівэрсытэту розных гадоў патрабуюць неадкладна спыніць ціск і пагрозы на студэнтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG