Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 2 тысячы выпускнікоў менскай гімназіі № 50 падтрымалі настаўнікаў, якія запісалі рэзанансны відэазварот


Менская гімназія №50

Амаль 2 тысячы чалавек падпісаліся пад лістом у падтрымку настаўнікаў менскай гімназіі № 50, якія выклалі ў сеціве відэазварот да калегаў і грамадзянаў Беларусі.

Сярод падпісантаў — выпускнікі навучальнай установы і бацькі дзяцей, якія там займаюцца цяпер.

Гэта акадэмік НАН Беларусі Сяргей Жданок, стваральнік міжнароднай ІТ-кампаніі EPAM Аркадзь Добкін, культуроляг і кіназнаўца Андрэй Расінскі, дыякан Сьвята-Елісавецінскага манастыра Барыс Бахвалаў ды многія іншыя.

Раней бацькі школьнікаў паведамілі, што дырэктарку гімназіі Элеанору Кітуновіч выклікалі ў Міністэрства адукацыі ў справе відэазвароту, які запісалі настаўнікі. Ад кіраўніцы нібыта запатрабавалі зьвесткі пра пэдагогаў, якія ўдзельнічалі ў стварэньні роліка.

Спадарыня Кітуновіч у размове са Свабодай запэўніла, што рэпрэсій супраць калектыву і яе асабіста няма.

Настаўнікі гімназіі запісалі відэазварот, у якім запатрабавалі спыніць гвалт, вызваліць палітзьняволеных, аднавіць на працы звольненых з палітычных матываў выкладчыкаў, а адлічаных студэнтаў — на вучобе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG