Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славуты опэрны сьпявак Ільля Сільчукоў выпусьціў кліп на хрысьціянскі гімн «Магутны Божа»


Ільля Сільчукоў, кадар з музычнага відэа

У відэапастаноўцы драматычная дзея пераплятаецца з дакумэнтальнымі кадрамі вулічных пратэстаў.

Вядучы саліст Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі, ляўрэат 16 міжнародных конкурсаў вакалістаў Ільля Сільчукоў учора трапіў у сьпіс на звальненьне пасьля акцыі салідарнасьці ў тэатры.

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веньямін два тыдні таму забараніў вернікам выконваць гімн «Магутны Божа».

Пасьля брутальнага гвалту супраць нязгодных з фальсыфікацыяй прэзўыдэнцкіх выбараў Сільчукоў адмовіўся ад званьня тройчы ляўрэата гранд-прэміі прэзыдэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі.

«Гэта несувымерна меншая страта ў параўнаньні з скалечанымі і загубленымі жыцьцямі маладых герояў», — напісаў тады Сільчукоў.

23 кастрычніка Ільля Сільчукоў разам з 22 іншымі творцамі выступіў у відэзвароце ў падтрымку «народнага ўльтыматуму» і агульнанацыянальнага страйку.

Ільля Сільчукоў быў ляўрэатам гранд-прэмій прэзыдэнцкага фонду ў 2008, 2009 і 2010 гадах.

Ён ляўрэат больш як 15 міжнародных конкурсаў вакалістаў.

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.

Саліст беларускага Вялікага тэатру з 2005 году.

У пачатку жніўня Ільля Сільчукоў прэзэнтаваў відэакліп «Мова», які суправаджаецца прысьвячэньнем «Памяцi продкаў. Зь любоўю да беларусаў і з пашанай да Мовы!».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG