Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭГУ ў Вільні абяцае прыняць адлічаных зь беларускіх ВНУ студэнтаў


Адкрыцьцё новага будынка ЭГУ ў Вільні, травень 2018

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні выказаў гатовасьць прыняць на навучаньне студэнтаў, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі і былі адлічаныя зь беларускіх ВНУ.

ЭГУ паведаміў, што ўрад Літвы прыняў рашэньне аб выдзяленьні 200 тысяч эўраў для падтрымкі навучаньня студэнтаў зь Беларусі ў ЭГУ. Дзякуючы гэтаму рашэньню студэнты, якія сутыкнуліся з палітычным ціскам у Беларусі, змогуць зьвярнуцца па бясплатнае месца для працягу навучаньня ў ЭГУ. ЭГУ ўжо гатовы прыняць на бясплатнае навучаньне 19 грамадзян Беларусі за кошт сродкаў ураду Літвы.

ЭГУ прапаноўвае студэнтам зь Беларусі магчымасьць працягнуць навучаньне па наступных праграмах, як стала, так і дыстанцыйна: праграма «Візуальны дызайн» (бакаляўр мастацтваў); праграма «Эўрапейская спадчына» (бакаляўр гуманітарных навук); праграма «Мэдыя і камунікацыя» (бакаляўр сацыяльных навук); праграма «Сусьветная палітыка і эканоміка» (бакаляўр сацыяльных навук); праграма бесьперапыннага навучаньня «Міжнароднае права і права Эўразьвязу» (магістар права).

Інструкцыя, як падаць заяву на перавод у ЭГУ, ёсьць на сайце ўнівэрсытэту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG