Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Спыніце гвалт, беззаконьне, хлусьню». Беларускія настаўнікі зьвярнуліся да ўладаў. ВІДЭА 


Выкладчыкі выйшлі падтрымаць студэнтаў каля МДЛУ

Блізу 800 настаўнікаў з самых розных куткоў Беларусі падпісаліся пад відэазваротам з палітычнымі патрабаваньнымі да ўладаў.

«Спыніце гвалт, беззаконьне, хлусьню. На гэтым не пабудаваць будучыню», — зьвяртаюцца да кіраўніцтва краіны настаўнікі, выхавальнікі, выкладчыкі ВНУ, пэдагогі дадатковай адукацыі, рэпэтытары, пэнсіянэры зь вялікім стажам працы ў адукацыі.

«Мы выступаем за свабоду адукацыі ад палітыкі, за права голасу і волевыяўленьня нас і нашых дзяцей у навучальных установах, за дыфэрэнцыяваны падыход у навучаньні і адпаведнасьць адукацыйнага працэсу патрабаваньням часу. Мы ўпэўненыя, што прыйшоў час падняць прэстыж і сфармаваць паважлівае стаўленьне да прафэсіі настаўніка», — адзначаюць пэдагогі ў роліку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG