Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Караева памянялі на Кубракова?


Іван Кубракоў

Чаму Юрыя Караева зьнялі з пасады кіраўніка МУС? У чым палягаюць функцыі памочнікаў прэзыдэнта ў абласьцях? Чаму Іван Кубракоў заняў пасаду міністра, пераскочыўшы празь некалькі службовых прыступак? Якой палітыкі можна ад яго чакаць? Пра што сьведчаць наагул шматлікія перастаноўкі ў сілавых структурах, якія адбываюцца пасьля выбараў?

Гэтыя тэмы палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст абмяркоўвае зь Сяргеем Сацуком, рэдактарам выданьня «Ежедневник», экспэртам у пытаньнях дзейнасьці сілавых структураў.

Сацук

  • Адстаўка Караева прадказальная. Яго для выбараў і прызначалі. Ён адпрацаваў, як і чакалася — жорстка.
  • Цяпер яго прызначылі ў Горадню, каб ён там навёў парадак.
  • Лукашэнка кажа, што бурліць толькі Менск. Прызначэньне Караева ў Горадню абвяргае гэтыя словы.
  • Раней памочнікамі прызначалі толькі цывільных, звычайна гаспадарнікаў. Цяпер прызначаюць сілавікоў. «Гродна Азот» — сёньня лідэр страйку.
  • Іх задача была — апэратыўна ўзгадняць інвэстпраекты, якія прапаноўваюцца ў рэгіёны, з Лукашэнкам.
  • Да апошняга часу функцыі памочнікаў прэзыдэнта былі збольшага эфэмэрныя.
  • Цяпер да памочніка больш падыходзіць зладзейскі тэрмін «смотрящий».
  • Я падзяляю думку Чалага, што ня варта спадзявацца на страйк на дзяржпрадпрыемствах. Страйкі будуць на прыватных прадпрыемствах.
  • Прызначэньне Кубракова — дэманстрацыя Лукашэнкам, што ён дае шанец маладым.
  • Рыторыка Карпянкова была заяўкай на тое, што менавіта яго прызначаць замест Караева.
  • Зараз, мяркую, будзе шмат прызначэньняў у сілавых структурах 40–45-гадовых.
  • Адказнасьць за тое, што адбывалася ў Менску, і на Кубракову. Але ў яго рэпутацыя ўсё ж менш адыёзная, чым у Караева.
  • Калі прызначалі Караева, я тады сказаў, што калі будуць моцныя пратэсты, яго праз пару месяцаў здымуць.
  • Калі пратэсты будуць працягвацца, праз пару месяцаў здымуць і Кубракова.
  • Я думаю, што Кубракоў будзе сябе паводзіць мякчэй, чым Караеў, бо Лукашэнка лічыць, што пратэсты ідуць на спад.
  • Але калі пратэсты будуць нарастаць, і Кубракоў будзе жорсткім.
  • Перавод Вакульчыка з Рады бясьпекі ў памочнікі — гэта не паніжэньне, гэта генэрала паслалі са штабу на фронт.
  • Я згодны з ацэнкай Валера Карбалевіча — сытуацыя падобная да плаціны, якая цячэ ў некалькіх месцах. І Лукашэнка перакідае кадры людзей з затыканьня адной дзіркі на затыканьне другой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG