Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праграма імя Каліноўскага пасьля хвалі адлічэньняў беларускіх студэнтаў абвясьціла дадатковы набор у польскія ВНУ


Студэнцкі страйк

У сувязі з абвастрэньнем сытуацыі ў Беларусі і значнай колькасьцю рэпрэсаваных дырэктар стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, параіўшыся зь дзяржаўнымі і ўнівэрсытэцкімі ўладамі, прыняў рашэньне аб дадатковым наборы.

Заяўкі па праграме KK — III будуць прымацца на пастаяннай аснове, пакуль ня скончыцца ліміт месцаў, гаворыцца ў адмысловай заяве.

Веданьне польскай мовы не зьяўляецца ўмовай атрыманьня стыпэндыі. Удзельнікамі КК — III могуць быць толькі грамадзяне Беларусі, да якіх пасьля 9 жніўня ў выніку супрацьпраўных дзеяньняў беларускіх уладаў адносіцца адна з наступных абставінаў:

  • Затрымлівалі, арыштоўвалі, зьбівалі, катавалі
  • Звольнілі з працы ці адлічылі з ВНУ
  • Падвяргалі эканамічнаму ці псыхалягічнаму ціску, які зрабіў немагчымым працягваць адукацыю альбо працу ў Беларусі.

Стыпэндыяльная праграма ўраду Рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага плянуе накіраваць усіх асобаў на гадавы курс польскай мовы (акрамя тых, хто валодае мовай і можа пацьвердзіць гэта адпаведным сэртыфікатам). Пасьля гэтага кандыдаты будуць паступаць ва ўнівэрсытэты на свой выбар.

Студэнты атрымаюць штомесячную стыпэндыю ў памеры 1250 злотых на бакаляўрэаце (1-3 год навучаньня на адзінай пяцігадовай праграме) і 1500 злотых на магістратуры (4-5 год на адзінай пяцігадовай праграме).

Пералік неабходных дакумэнтаў для падачы заяўкі ТУТ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG