Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцкі праваслаўны сьвятар паранены падчас страляніны ў Ліёне


На вуліцах Ліёну

Невядомы параніў грэцкага праваслаўнага сьвятара ў Ліёне. Пра гэта ў суботу паведаміў тэлеканал BFM TV.

Паводле яго інфармацыі, інцыдэнт адбыўся ў 7-й акрузе Ліёну. Нападнік зьнік. Мэдыкі аказалі першую мэдычную дапамогу на месцы.

Паранены паведаміў, што ён ня ведае нападніка. Як перадае BFM TV, сьвятар быў паранены, калі зачыняў царкву. Сьведкі чулі два стрэлы каля 16 гадзін паводле мясцовага часу. Europe 1 паведамляе, што стралялі з абрэза.

Як адзначаецца, пацярпелы застаецца ў цяжкім стане. На месцы працуюць паліцыянты і мэдыкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG