Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу за раскрыцьцё вынікаў мэдычнага агляду Рамана Бандарэнкі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота.

Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць мэдыка, які перадаў Tut.by інфармацыю пра стан Рамана Бандарэнкі. Артыкул — раскрыцьцё лекарскай таямніцы.​

Пракуратура палічыла, што лекар бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі, «дзейнічаючы наўмысна, без службовай неабходнасьці, уступіў у злачынную змову з прадстаўніком інтэрнэт-рэсурсу (tut.by), якому паведаміў зьвесткі аб выніках мэдычнага агляду Рамана Бандарэнкі. Тым самым ён выдаў мэдычную таямніцу».

«Дзеяньні названых асоб пацягнулі за сабой цяжкія наступствы, якія выявіліся ў павышэньні напружанасьці ў грамадзтве, стварэньні атмасфэры недаверу да кампэтэнтных дзяржаўных органаў, падахвочваньні грамадзян да агрэсіі і супрацьпраўных дзеяньняў. Падазраваныя затрыманыя», — гаворыцца ў паведамленьні.

  • Сьледчы камітэт заяўляў, што Раман Бандарэнка быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую заяву абверглі, перадаўшы дакумэнт па выніках агляду, паводле якога ў крыві Бандарэнкі алькаголю не было.

Што вядома пра сьмерць Рамана Бандарэнкі

  • Невядомыя ў масках пачалі зразаць бел-чырвона-белыя стужкі ў двары на вуліцы Чарвякова ўвечары 11 лістапада.
  • Пасьля вэрбальнага канфлікту зь мясцовымі жыхарамі невядомыя пачалі нападаць і біць жыхароў. Каля 22:16 некалькі чалавек забралі і зьвезьлі на бусах, падобных да тых, якімі карыстаюцца сілавікі.
  • Паводле непацьверджанай інфармацыі, каля 1,5 гадзіны Бандарэнка знаходзіўся ў Цэнтральным РУУС Менску.
  • У 0:05 Раман Бандарэнка паступіў у лякарню хуткай мэдычнай дапамогі зь вялікім ацёкам мозгу, закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, субдуральныміі гематомамі, ударамі, абдзірынамі.
  • Паводле лекараў, ён быў у затарможаным стане, але ў апэрацыйную ўжо прывезьлі ў коме. Апэрацыя цягнулася некалькі гадзін.
  • Раман быў у крытычным стане.
  • ​ГУУС Менгарвыканкаму сьцьвярджае, што міліцыя зьявіліся на месцы ўжо пасьля здарэньня. Рамана знайшлі непрытомнага і выклікалі хуткую. Адзін са сьведак здарэньня, расказаў Свабодзе, што міліцыя прыяжджала яшчэ тады, калі невядомыя зразалі стужкі, «аднак хутка зьехала, нічога не зрабіўшы».
  • Сьледчы камітэт заявіў, што мужчына быў пʼяны. Аднак мэдыкі гэтую завяву абверглі — у крыві Бандарэнкі алькаголю не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG