Лінкі ўнівэрсальнага доступу

New York Times: У сьвеце тэстуюць 55 вакцынаў ад COVID-19 на людзях і 87 на жывёлах


На гэты момант дасьледнікі ў сьвеце тэстуюць 55 вакцынаў ад каранавірусу ў клінічных выпрабаваньнях на людзях і ня менш за 87 вакцынаў у даклінічных выпрабаваньнях на жывёлах.

Пра гэта паведамляе The New York Times, падкрэсьліваючы, што дасьледнікі імкнуцца вырабіць бясьпечную і эфэктыўную вакцыну да пачатку наступнага году, хоць, як правіла, вакцыны патрабуюць шматгадовых дасьледаваньняў і выпрабаваньняў.

Выданьне таксама паведамляе, што вакцыны, якія цяпер распрацоўваюць, можна падзяліць на групы залежна ад мэханізму іх узьдзеяньня на арганізм інфікаванага пацыента. Гэта генэтычныя вакцыны; вакцыны на аснове віруснага вэктару; вакцыны на аснове бялку.

Найбольш прасунутыя распрацоўкі прэпаратаў з групы генэтычных вакцынаў у такіх кампаніяў, як амэрыканская Moderna, амэрыканска-нямецкая Pfizer/BioNTech, індыйская Zydus Cadilla, брытанская Morningside, японская AnGes.

Найбольш актыўна над вакцынамі на аснове віруснага вэктару працуюць кітайская кампанія CanSinoBIO, расейскі інстытут Гамалеі, кампанія Johnson&Johnson, брытанска-швэдзкая AstraZeneca.

Вакцыны на аснове бялку распрацоўваюць амэрыканская кампанія Novavax, канадзкая Medicago, кітайская Акадэмія мэдычных навук, інстытут «Вектор» у Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG