Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільніку Лукашэнкі, які прыйшоў падтрымаць АМАП, прысудзлі 12 сутак


Затрыманьні ў Менску 15 лістапада падчас акцыі пратэсту

Журналіст Ігар Карней, які сёньня выйшаў з жодзінскага ізалятара пасьля 10-суткавага арышту, расказаў, што за краты трапляюць і прыхільнікі Лукашэнкі.

Ігар сядзеў разам з такім удзельнікам вулічных падзеяў, які спрабаваў падтрымаць бок улады.

«Ён прыйшоў на Пушкінскую і спрабаваў падтрымліваць АМАПаўцаў, якія разганялі пратэстоўцаў, маўляў, „бі, лупі, валі іх!“. Але атрымалася так, што ён крычаў, а АМАПаўцы, напэўна, не разабраліся, што гэта было — і ўзялі яго».

Судзіў прыхільніка Лукашэнкі судзьдзя з Чэрвеня, яму далі 12 сутак. На судзе ён спрабаваў апраўдвацца, казаў, што ён «свой», што ўдзельнічае ў аўтапрабегах пад чырвона-зялёным сьцягам. Аднак суд да гэтага не прыслухаўся, і яму ўсё роўна далі 12 сутак.

«І вось калі ён выйшаў, — расказвае Ігар Карней, — АМАПавец, вельмі злы АМАПавец, яго абняў і сказаў: „Ну, всякое бывает, так что, братан, держись, в следующий раз будет меньше“...»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG