Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве міліцыя пачала перасьлед за бел-чырвона-белыя сьцягі і адзеньне на бальконах


Бел-чырвона-белы сьцяг у вакне. Ілюстрацыйнае фота

У гаспадароў кватэраў міліцыя праводзіць агляд жытла, забірае кампутары і носьбіты інфармацыі. Мясцовым праваабаронцам з пазбаўленага рэгістрацыі цэнтру «Вясна» вядомыя два такія выпадкі.

6 сьнежня міліцыянты прыйшлі да Аляксея Барысава. Пра тое, што ў яго на гаўбцы бел-чырвона-белы сьцяг, ім нібыта паведамілі суседзі. Пасьля агляду кватэры ў Барысава забралі ноўтбук, сыстэмны блёк, носьбіты інфармацыі, відэакамэру і тэлефон. Міліцыянты патлумачыліся «прафіляктычнымі захадамі для недапушчэньня парушэньня парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

Пра тое, што на гаўбцы Івана Яршова вісіць бел-чырвона-белае адзеньне, міліцыянтам стала вядома ад суседкі. 2 сьнежня да мужчыны прыйшлі ўчастковы і прадстаўнік Ленінскага раённага аддзелу міліцыі. Яны агледзелі кватэру, забралі два кампутары і апыталі гаспадара. Яго выклікалі на прафіляктычную гутарку да намесьніка начальніка Ленінскага РАУС Цімура Пахоменкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG