Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія і Азэрбайджан абмяняліся ваеннапалоннымі


Армянскія ваеннапалонныя пасьля вяртаньня ў Ерэван

Армэнія і Азэрбайджан у ноч з панядзелка на аўторак абмяняліся ваеннапалоннымі, захопленымі ў ходзе канфлікту ў Нагорным Карабаху

Армянскаму боку былі перададзеныя 44 палонныя, азэрбайджанскаму — 12 палонных. Міністэрства абароны Расеі заяўляе, што абмен адбываецца пры пасярэдніцтве расейскіх міратворцаў. Раней у панядзелак армянскі і азэрбайджанскі бакі перадалі адзін аднаму целы загінулых, якія знаходзіліся на полі бою за горад Шуша.

У пачатку сьнежня ў Нагорным Карабаху ўпершыню з моманту падпісаньня пагадненьня пра мір паміж Армэніяй і Азэрбайджанам быў парушаны рэжым спыненьня агню. Армянскі бок заявіў, што азэрбайджанскія вайскоўцы пачалі наступальныя дзеяньні на поўдні Карабаху.

9 лістапада прэзыдэнты Азэрбайджану і Расеі і прэм’ер-міністар Армэніі падпісалі сумесную заяву аб поўным спыненьні ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху. Азэрбайджанскі і армянскі бакі спыніліся на занятых пазыцыях, у рэгіёне разьмясьціліся расейскія міратворцы. Азэрбайджану павінны быць вернутыя ўсе раёны на пэрымэтры Нагорнага Карабаху.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG