Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пікет у інтэрнэце». Працаўнікоў «Белавія» і Нацыянальнага аэрапорту судзяць за зварот супраць гвалту. ВІДЭА


Пратэст супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў каля менскага аэрапорту 15 жніўня

Суд Кастрычніцкага раёну Менску палічыў відэазварот работнікаў цывільнай авіяцыі супраць гвалту «пікетаваньнем з выкарыстаньнем кампутарнай сеткі інтэрнэт», паведамілі назіральнікі «Вясны».

Ролік апублікавалі 20 лістапада. Супрацоўніцу авіякампаніі «Белавія» Надзею Букатую, якая зьнялася ў ім, неўзабаве звольнілі. 12 студзеня судзьдзя Аляксандар Рудэнка асудзіў яе на 15 дзён арышту.

Днём раней, 11 студзеня, за гэтае ж відэа арыштавалі на 15 дзён Уладзімера Галаша. 13 студзеня ў судовых раскладах працэсы яшчэ над чатырма ўдзельнікамі відэазвароту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG