Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 16 год у сьвеце было зьнішчана 43 мільёны гектараў трапічных лясоў


Трапічны лес у Амазоніі

Прынамсі 43 мільёны гектараў вільготных трапічных лясоў было зьнішчана на плянэце за апошнія 16 зь лішнім гадоў. Такія дадзеныя прадставілі экспэрты Сусьветнага фонду дзікай прыроды.

Іх падлікі, як адзначае агенцтва DPA, грунтуюцца на спадарожнікавых здымках, якія рабіліся з 2004 па 2018 год больш як у 20 пунктах Зямлі. Найбольшая шкода нанесена джунглям у басэйне Амазонкі — у Бразыліі, Калюмбіі, Пэру, Балівіі, Вэнэсуэле і Гаяне. Там зьнішчана больш за 18 мільёнаў гектараў лясоў — гэта, для параўнаньня, прыблізна палова тэрыторыі Нямеччыны.

Іншыя рэгіёны, якія выклікаюць асьцярогі эколягаў, разьмешчаныя на астравах Калімантан, Суматра, Мадагаскар, а таксама ў Парагваі і Аргентыне. Каля паловы вільготных лясоў там значна падзеленыя дарогамі або сельгасугодзьдзямі, што робіць іх больш уразьлівымі для засух і пажараў.

«Лясы часта высякаюцца для вытворчасьці соі, какавы, ялавічыны, якія ідуць на экспарт. Прыкладна шостая частка прадуктаў, якія прадаюцца ў ЭЗ, спрыяе высяканьню лясоў у тропіках», — адзначаюць сярод іншага экспэрты.

С'юзэн Вінтэр, супрацоўніца нямецкага аддзяленьня Фонду дзікай прыроды, назвала вільготныя лясы «крыніцай здароўя для прыроды і чалавецтва». Паводле яе слоў, калі ня ўдасца спыніць іх зьнішчэньне, то спыніцца «само жыцьцё ў тым выглядзе, у якім мы яго ведаем».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG