Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьнік валянтэр штабу Цапкалы Ільля Бягун, які вярнуўся з эміграцыі ў Літве


Адзін зь мітынгаў ужо Аб'яднанага штабу. Лета 2020, Мазыр

Больш за суткі на сувязь з блізкімі не выходзіць Ільля Бягун, валянтэр штабу Валера Цапкалы, паведаміў прэс-сакратар палітыка Аляксей Урбан.

Пасьля падзей 9 жніўня, хаваючыся ад перасьледу ўладаў, былы супрацоўнік EPAM выехаў у Літву, дзе знаходзіўся да пачатку студзеня. Па словах сваякоў, у Менск Ільля вярнуўся каля тыдня таму для афармленьня важных дакумэнтаў.

Ільля Бягун перастаў выходзіць на сувязь 12 студзеня каля 14-й гадзіны. У абед у яго была прызначаная сустрэча ў цэнтры, куды ён не даехаў. Ільля выяжджаў з дому ў жылым комплексе «Каскад», быў апрануты ў чырвоную куртку і джынсы.

Сілавыя органы не пацьвярджаюць затрыманьня Ільлі Бегуна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG