Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Янкі Філістовіча


Янка Філістовіч

Падзеі 14 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

14 студзеня 1939 году нарадзіўся 1926 Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага падпольнага руху.

«У 1951 годзе Філістовіч на парашуце дэсантаваўся на родную зямлю і стварыў партызанскую групу, мэтаю змаганьня якой была вольная эўрапейская Беларусь. Праз год, калі Янка будзе выходзіць з акружэньня, школьны сябар падсыпле яму ў гарбату снатворнага... У 1953-м Філістовіча прысудзяць да расстрэлу.

Ён загінуў ва ўзросьце Каліноўскага, зь якім Янку часта параўноўвалі... Сьледчы Рыгор Трапш, які вёў справу Філістовіча, праз сорак гадоў засьведчыў, што Янка не ўчыняў тэрарыстычных актаў і не дазволіў людзям з сваёй групы ніводнага рабунку і забойства. Паводле Трапша, на ягоным падсьледным не было крыві і за часамі вайны.

Калі краіна здабыла Калі краіна здабыла незалежнасьць, у друку гучалі прапановы ўлучыць імя Філістовіча ў сьпіс ста найвыдатнейшых асобаў Беларусі за ўсе дзесяць вякоў яе гісторыі. Але артыкул пра яго ня ўключаны ў гістарычную энцыкляпэдыю».

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 244-245.

Таксама ў гэты дзень

1927 — паліцыя Польшчы арыштавала лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Сярод іх быў і беларускі мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч.

Браніслаў Тарашкевіч і ягоная граматыка
Браніслаў Тарашкевіч і ягоная граматыка

1989 — у Вільні на II Вальным сойме беларускіх суполак заснаваная Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак.

1995 — у Нясьвіжы адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй

2011 — падчас Язьмінавай рэвалюцыі ў Тунісе кіраўнік дзяржавы Зін аль-Абідзіна Бэн Алі пакінуў пасаду прэзыдэнта.

У гэты дзень нарадзіліся

1893 — Канстанцыя Буйло, паэтка.

«Люблю наш край — старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла,
Дзе першы раз пазнала шчасьце,
Сьлязу нядолі праліла...

Хто ў Беларусі ня чуў гэтых словаў, якія, пакладзеныя на музыку кампазытарам Міколам Равенскім,
даўно сталі народнай песьняй, а яе мэлёдыя — пазыўнымі Радыё Свабода? Суаўтарка Равенскага — паэтка і дзяячка нацыянальнага руху нашаніўскае пары Канстанцыя Буйло».

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 356.

«Імёны Свабоды», выданьне 2020 году
Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды (2020)

1916 — Уладзіслаў Чарняўскі, каталіцкі сьвятар, перакладчык Бібліі і катэхізіса на беларускую мову.

«Кожны народ павінен маліцца ў сваёй мове». Вернасьць гэтаму credo беларускі сьвятар Уладзіслаў Чарняўскі пранёс праз усё жыцьцё.... у 70–80-я гады мінулага стагодзьдзя ў Вішнева прыяжджалі найперш да айца Ўладзіслава, доўгі час адзінага ў Беларусі каталіцкага сьвятара, які служыў па-беларуску.

У яго бывалі Ўладзімер Караткевіч, Зянон Пазьняк, гiсторык i лiтаратуразнаўца Анатоль Сідарэвіч. Да яго ехала па духоўную падтрымку адраджэнская моладзь. Я ведаю дзясяткі людзей, якія прынялі ў айца Ўладзіслава хрост. Сярод іх — вядомы праваабаронца, кандыдат на Нобэлеўскую прэмію міру Алесь Бяляцкі".

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 384-385

1920 — Мікола Аўрамчык, паэт.

1939 — Васіль Шаранговіч, мастак, майстар кніжнай і станковай графікі.

1942 — у вёсцы Высокі Гарадзец Талачынскага раёну нарадзілася беларуская паэтка і перакладчыца Вера Вярба.

Вера Вярба
Вера Вярба

У памяці

1898 — памёр Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменьнік, аўтар «Алісы ў Краіне цудаў».

2005 — памёр Браніслаў Плотнікаў, беларускі мовазнаўца.

2015 — памёр Мікалай Тарасюк, беларускі разьбяр.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG