Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На хутары за бел-чырвона-белы сьцяг затрымалі бізнэсоўца Валера Астрынскага


Бел-чырвона-белы сьцяг з гербам. Ілюстрацыйнае фота.

Пра затрыманьне Валера Астрынскага паведаміла ягоная жонка.

Валер Астрынскі — інвэстар, сузаснавальнік аб’яднаньня Angels BAND, уваходзіць у топ-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі па вэрсіі выданьня «Ежедневник». Напярэдадні яго затрымалі за бел-чырвона-белы сьцяг, які ён вывесіў у сябе на хутары. Пра гэта ў фэйсбуку напісала ягоная жонка Тацяна Бакланава.

Зь вечара 16 студзеня ён у Івейскім РАУС. На холад ня скардзіцца. Жонка сказала, што Валера «здаў» нехта з жыхароў навакольля.

«Зь лета на калодзежы нашай хаткі на хутары вісеў сьцяг з „Пагоняй“. Нікому не замінаў, бо хутар, лес навокал, вёска ўбаку. У пятніцу ўвечары прыехалі з малымі на хутар на выходныя. У суботу а 8-й раніцы прыехала міліцыя. Паступіла скарга ад мясцовага жыхара (пару бабак-дзядкоў, фэрма). Склалі пратакол».

Міліцыянты паведамілі сям’і, што калі б вісела проста «Пагоня», тады было б добра, але бел-чырвона-белы фон «ніяк нельга». Назвалі гэта адзіночным несанкцыянаваным пікетам і сказалі чакаць званка з запрашэньнем у Івейскі суд.

У суботу ў 21:30 муж і жонка глядзелі з малымі дзецьмі фільм, пабачылі фары на вуліцы, што для хутара рэдкасьць. Пачуўся стук у дзьверы. Тыя ж міліцыянты сказалі, што «пляны памяняліся, начальства дало загад затрымаць».

Суд, па словах жонкі, адбудзецца ў Іўі ў панядзелак прыкладна а 10-й гадзіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG