Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксея Навальнага затрымалі ў аэрапорце ў Маскве. Жывы этэр


Аляксей Навальны на борце самалёта ў Маскву, 17 студзеня 2021 г.

Расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага затрымалі на пашпартным кантролі ў аэрапорце Шарамецьцева ў Маскве.

Навальнаму не паставілі штамп у пашпарт. Дэ-юрэ ён не перасек мяжу.

Перад гэтым ён заявіў журналістам:

«Я цалкам шчасьлівы, што прыляцеў, і гэта найлепшы дзень за апошніх пяць месяцаў… Нягледзячы на тое, што Нямеччына — клясная краіна. Тут мой дом. Я нічога не баюся, я ведаю, што прайду пашпартны кантроль і паеду дадому. Я ведаю, што я маю рацыю. Я ведаю, што крымінальныя справы супраць мяне сфабрыкаваныя».

Самалёт з Навальным, які меўся прызямліцца ў аэрапорце Ўнукава ў Маскве, насамрэч прызямліўся ў аэрапорце Шарамецьцева.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Навальнага вязьнем сумленьня.

Жонка Навальнага, Юлія Навальная, якая прыляцела разам зь ім, сказала ў аэрапорце журналістам:

«Я вельмі ўдзячная вам усім, што вы прыехалі. Яны настолькі баяцца Аляксея, што паралізавалі практычна ўсе палёты сёньня ўвечары ў Маскве, падвялі столькі людзей проста праз чалавека, які прыляцеў на сваю радзіму. І самае галоўнае, што Аляксей сёньня сказаў, што ён не баіцца. І я не баюся, і вас заклікаю не баяцца. Дзякуй вам за падтрымку».

У маскоўскім аэрапорце Ўнукава адбыліся затрыманьні прыхільнікаў Навальнага, якія яго там чакалі. Сярод затрыманых: Любоў Собаль, Руслан Шавяддзінаў, Аляксей Малакаедаў, памочнік Навальнага Ілья Пахомаў, Анастасія Кадзетава, Канстанцін Котаў.

Жывы этэр зь вяртаньня Навальнага ў Расею:

  • 20 жніўня 2020 Навальнаму стала дрэнна на борце самалёта, які вылецеў з Томску ў Маскву. Ён страціў прытомнасьць, пасьля чаго экіпаж зьдзейсьніў экстраную пасадку ў аэрапорце Омску.
  • Сваякі і паплечнікі Навальнага патрабавалі дазволіць яго адпраўку на лячэньне за мяжу. Навальны апынуўся ў Нямеччыне: улады краіны заявілі, што ён быў атручаны баявым рэчывам групы «Новичок». Прыблізна празь месяц пасьля атручэньня апазыцыянэра выпісалі.
  • Навальнага не было ў Расеі больш за чатыры месяцы — на падставе гэтага Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў абвінаваціла яго ва ўхіленьні ад абавязкаў умоўна асуджанага ў справе «Іў Рашэ» і запатрабавала замяніць умоўны тэрмін на рэальны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG