Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра бел-чырвона-белы сьцяг


Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць намер уладаў прызнаць нацыянальны сьцяг экстрэмісцкім сымбалем.

Саўка:
С пракурорам пракурор
Начынае разгавор:

Грышка:
Трэба сьцяг забараніць

Саўка:
Нам па прозьбе групы ліц.

Грышка:
Быў дзяржаўны, праўда, ён.

Саўка:
А вот будзе запрашчон.
Патаму што група ліц
Нам прыслала этат ліст.

Разам:

Бел-чырвона-белы экстрэмісцкі сьцяг,
Экстрэмісцкі сьцяг,
Экстрэмісцкі сьцяг
Забаронім лёгка, толькі так,
Лёгка, толькі так,
Лёгка, толькі так.

Грышка:
На пэтыцыі пляваць!
Трэба сьцяг забараняць.

Саўка:
Пракуроры ўсё ўсягда
Запрашчаюць, гаспада.

Грышка:
Толькі што там за вакном —

Саўка:
Шум і гам, і гвалт, і гром.

Грышка:
Гвалт і гром, і шум, і гам?

Саўка:
Нада ногі дзелаць нам!

Шмат людзей:

Бел-чырвона-белы наш сапраўдны сьцяг,
Наш сапраўдны сьцяг,
Наш сапраўдны сьцяг
Назаўсёды жыцьме ў вяках,
Жыцьме ў вяках,
Жыцьме ў вяках!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG