Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы добра ставяцца да Расеі і лічаць яе найбольшай пагрозай, — апытаньне


Прылавак з значкамі на «Славянскім базары» ў Віцебску, архіўнае фота

43% беларусаў лічаць Расею найбольшай пагрозай тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі. Пры гэтым 86% ставяцца добра да Расеі, а 60% — і пэрсанальна да Ўладзіміра Пуціна. Такія вынікі апытаньня польскага Цэнтру ўсходазнаўства.

Стаўленьне да Аляксандра Лукашэнкі

  • адмоўнае — 33,4%
  • станоўчае — 27,2%
  • хутчэй станоўчае — 13,6%
  • хутчэй адмоўнае — 12,3%
  • Астатнія ня ведаюць ці ня вызначыліся.

Такім чынам, агулам адмоўнае і хутчэй адмоўнае — 45,7%, агулам станоўнчае і хутчэй станоўчае — 40,8%

Пры гэтым да Лукашэнкі найменш станоўчае стаўленьне сярод іншых лідэраў, пра якіх пыталіся.

Агулам станоўчае і хутчэй станоўчае стаўленьне да лідэраў дзяржаў

  • Уладзімір Пуцін — 60,2%
  • Ангела Мэркель — 57,4%
  • Уладзімір Зяленскі — 48,1%
  • Анджэй Дуда — 42,3%

Агулам станоўчае і хутчэй станоўчае стаўленьне да краін

  • Расея — 86,7%
  • Нямеччына — 78,5%
  • Польшча — 73,5%
  • Украіна — 70,5%
  • Літва — 66,9%
  • Кітай — 54%
  • ЗША — 59%

Агулам станоўчае і хутчэй станоўчае стаўленьне да палітычных структураў

  • Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі — 70,9%
  • Эўрапейскі Зьвяз — 62,1%
  • NATO — 23,2%

Агулам станоўчае і хутчэй станоўчае стаўленьне да паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй — 54,4%.

Ці нясе палітыка гэтых дзяржаў пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі?

Адказы «так» і «хутчэй так»

  • Расея — 42,8%
  • Літва — 20,7%
  • Польшча — 20,7%
  • Украіна — 12,4%

На якую гістарычную традыцыю павінна абапірацца Беларусь?

  • ВКЛ — 39,7%
  • СССР — 28%
  • БНР — 16,2%
  • ня ведаю, няма адказу — 14,5%
  • Полацкае княства — 8,8%
  • Рэч Паспалітая — 6,3%
  • іншае — 1,4%

Апытаньне правялі ў канцы лістапада — пачатку сьнежня. У ім узялі ўдзел тысяча чалавек — гэта рэпрэзэнтатыўная выбарка. Цалкам вынікі апытаньня можна паглядзець па спасылцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG