Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія навукоўцы: дзьве маскі лепшыя за адну


Афіцыйная ілюстрацыя экспэрымэнту CDC.

Навукоўцы амэрыканскіх Цэнтраў кантролю і прафіляктыкі захворваньняў (CDC) параўналі эфэктыўнасьць дзьвюх і адной маскі для засьцярогі ад каранавірусу. Пра вынікі інфармуе «Голас Амэрыкі».

Шчыльнае прыляганьне маскі да твару і выкарыстаньне дзьвюх масак замест адной значна зьніжае імавернасьць кантакту чалавека з каранавірусам, сьведчаць вынікі лябараторных экспэрымэнтаў.

Фэдэральныя Цэнтры кантролю і прафіляктыкі захворваньняў у студзені правялі экспэрымэнты з маскамі.

Вынікі аднаго экспэрымэнту паказалі, што мэдычная маска блякуе 42 % часьцінак ад сымуляванага кашлю, а тканевая маска — 44,3 %.

Калі ж іх выкарыстоўваць іх разам, то такая камбінацыя затрымлівае 92,5% часьцінак макроты ад кашлю.

У іншым экспэрымэнце дасьледчыкі спрабавалі сымуляваць распаўсюджваньне каранавірусу падчас дыханьня, калі адзін або два чалавека насілі маскі належным чынам.

У першым сцэнары, калі толькі адна крыніца аэразоляў насіла маску, аказалася, што ўзьдзеяньне каранавірусу зьменшылася на 82,2% пры падвоенай хірургічнай масцы, і на 62,9% пры шчыльна падагнанай і завязанай адной масцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG