Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дзікае паляваньне» на праваабаронцаў. Каму і навошта гэта трэба


Апячатаны офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў, 16 лютага 2021

Чаму ператрусы ў праваабарончых і прафэсійных арганізацыях адбываюцца менавіта цяпер? Якія іх дзеяньні могуць разглядацца як фінансаваньне пратэстаў? Дзе спыніцца гэты «каток» і што можа яго спыніць?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць рэдактарка «Беларускага партызана», былая намесьніца старшыні БАЖ Сьвятлана Калінкіна і кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хэльсынскі камітэт» Алег Гулак.

Калінкіна

  • Беларускія ўлады прытрымліваюцца свайго падыходу, паводле якога прычынай пратэстаў былі ня іх дзеяньні, а пратэсты былі інсьпіраваныя з Захаду
  • Гэта дэманстрацыя Захаду: калі вы будзеце ўзмацняць санкцыі, то ў нас тут ёсьць закладнікі, вашыя партнэры з грамадзкіх арганізацыяў
  • І сытуацыя з правамі чалавека не палепшыцца, а наадварот, пагоршыцца
  • Клясычная сытуацыя з закладнікамі: адны сядзяць у турме, іншыя — у падвешаным стане
  • Гэта робіцца напярэдадні прыняцьця рашэньне аб чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу
  • Гайдукевіч і Савіных, прапаноўваючы закон аб замежных агентах, вылузваюцца са скуры, каб дапамагчы дзейнай уладзе нэўтралізаваць ворагаў
  • У гэтай барацьбе з замежным фінансаваньнем пацярпелі арганізацыі, бясконца далёкія ад якой бы там ні было палітыкі — дабрачынная арганізацыя Caritas, праект «Імёны». Гэта праграмы дапамогі бедным людзям, дзецям, інвалідам
Сьвятлана Калінкіна
Сьвятлана Калінкіна
  • Замежнай дапамогай шырока карыстаюцца дзяржаўныя структуры, той жа БРСМ — яны таксама акажуцца замежнымі агентамі?
  • Складана сказаць, які выбар зробіць Эўразьвяз
  • Некаторыя краіны прынцыпова не вядуць перамоваў з тымі, хто бярэ закладнікаў, іншыя — вядуць такія перамовы, каб уратаваць людзей
  • Наш рэжым дэманструе людажэрскія якасьці — мы зробім горш сваім людзям і тым самым адкажам вам
  • Тое, што адбываецца зараз, цалкам адпавядае пагрозам Макея наконт мераў у адказ на санкцыі
  • Пасьля 2010 году таксама быў дзікунскі адказ, калі ў адказ на візавыя санкцыі адносна прадстаўнікоў афіцыйнага Менску ўводзілі забарону на выезд для прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў
  • У Расеі адбываюцца пратэсты, а ў нас адбылося народнае паўстаньне
  • Сёньня стала вядома, што 700 тысячаў дробных прадпрымальнікаў паставілі на мяжу чарговага пратэсту, калі будуць прынятыя прапановы Камітэту дзяржаўнага кантролю
  • Улада не супакойвае сытуацыю, а нібыта знарок яе абвастрае, спараджае абурэньне ў вялікай колькасьці людзей

Гулак

  • Дакладна па тым жа абвінавачаньні арыштаваны Андрэй Аляксандраў — за выплаты пацярпелым
  • Гэта лёгіка сілавікоў — калі ты дапамагаеш тым, каго яны лічаць ворагамі, то ты робісься таксама іх ворагам
  • Гэта таксама падрыхтоўка да вясны, яны і раней казалі, што «вайна яшчэ наперадзе»
  • Наступным крокам можа стаць перасьлед тых, хто аказвае юрыдычную дапамогу пацярпелым
  • У нас даўно атрыманьне замежнага фінансаваньня рэгулюецца нашмат больш жорстка, чым у Расеі
Алег Гулак
Алег Гулак
  • Задоўга да таго, як у РФ увялі закон аб замежных агентах, у нас была крымінальная адказнасьць за атрыманьне замежнай дапамогі без дазволу
  • Цяпер беларускія ўлады дайшлі да больш жорсткіх адказаў на санкцыі, якія слабейшыя, чым яны былі пасьля 2010 году
  • Цяпер можна гаварыць пра барацьбу не з апазыцыяй, а зь велізарнай часткай народу
  • Гэтае «дзікае паляваньне» скончыцца раней ці пазьней
  • У людзей улады, якія гэта ініцыююць, павінна зьявіцца ўсьведамленьне, што робяць горш самім сабе
  • Мы вымушаныя рабіць тое, што мы можам і што мы павінны рабіць

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG