Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабоду слова — за краты. Экспэрты пра пакараньне Андрэевай і Чульцовай


Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе, 18 лютага 2021

Сёньня журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова былі асуджаныя на 2 гады калёніі агульнага рэжыму за рэпартаж з акцыі пратэсту.

Наколькі пераканаўчым было абвінавачаньне ў справе Чульцовай і Андрэевай? Якое палітычнае значэньне прысуду ў справе журналістак «Белсату»? Якой рэакцыі Захаду можна чакаць на гэты прысуд?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць адвакат, сябра Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва і Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк і палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Кірылюк

  • Гэтую справу не выпадае камэнтаваць зь юрыдычнага пункту гледжаньня, гэта будзе адыходам ад рэальнасьці.
  • Калі разглядаць гэтае пытаньне ў парадыгме вайны, тады ўсё робіцца зразумелым.
  • Трэба, каб голас аднаго боку ў гэтай вайне замаўчаў — і няважна, які там будзе артыкул, ня думаю, што гэта хвалявала пракурора і судзьдзю.
  • Гэта мог быць і іншы артыкул, скажам, хуліганства ці ўхіленьне ад сплаты падаткаў.
  • Ня трэба быць юрыстам, каб зразумець, што ў дзеяньнях падсудных не было складу гэтага злачынства.
  • Год таму мне такая крымінальная справа ўяўлялася б поўным абсурдам.
Міхаіл Кірылюк
Міхаіл Кірылюк
  • Я ня думаю, што судзьдзі ў такіх справах выносяць прысуды самастойна. У такіх гучных справах, якім быць прысуду, судзьдзю жорстка даводзяць зьверху.
  • Мэта падобных прысудаў, як у тэрору, — запалохваньне, каб іншыя журналісты баяліся асьвятляць пратэсты.
  • Камізэлька з надпісам «Прэса» цяпер ня толькі не ратуе ад перасьледу — яна гарантуе больш жорсткі перасьлед.
  • Звычайнаму пратэстоўцу могуць прысудзіць адміністрацыйны арышт; журналісту, які гэты пратэст асьвятляе, — крымінальны тэрмін.
  • Улады пры вызначэньні тэрмінаў пакараньня зыходзяць з разьліку неабходнага эфэкту.
  • Крымінальны склад злачынства падбіраецца пад загадзя вызначаны тэрмін зьняволеньня, а ня тэрмін адпавядае ўчыненаму злачынству.

Цыганкоў

  • У жніўні было зразумела, што калі тагачасныя пратэсты не прывядуць да зьмены ўлады, то яны скончацца вось такімі крымінальнымі працэсамі.
  • Гэта не было сюрпрызам ад гэтай улады.
  • У найноўшай гісторыі журналістаў ужо адпраўлялі за краты — Паўла Мажэйку, Міколу Маркевіча, Віктара Івашкевіча, Андрэя Пачобута.
  • Іх асудзілі за абразу прэзыдэнта.
  • Цяпер журналістаў пасадзілі не за выказваньне меркаваньняў, а за выкананьне сваіх працоўных абавязкаў, за рэпартаж.
  • Зьняволеньне журналістаў будзе ўспрынятае на Захадзе асабліва востра.
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • Гэты прысуд — вельмі моцны штуршок для таго, каб новыя заходнія санкцыі былі вельмі жорсткімі.
  • Беларускія ўлады падымаюць стаўкі ў дужаньні з Захадам: чым мацнейшыя санкцыі вы будзеце ўводзіць, тым больш жорстка мы будзем рэпрэсаваць сваіх грамадзянаў.
  • Пасьля 2010 году замарожваньне адносінаў было даволі працяглае, да 2015–2016 гадоў.
  • Цяпер рэпрэсіі нашмат больш жорсткія, чым былі пасьля 2010 году. Адпаведна, і ступень непрызнаньня Лукашэнкі з боку Захаду вышэйшая.
  • Я не ўяўляю сабе, каб на працягу бліжэйшых гадоў нейкі палітык вырашыў бы сустрэцца з Лукашэнкам, калі той застанецца ва ўладзе.
  • Лёгіка — здымайце санкцыі, інакш мы ўзмоцнім рэпрэсіі — можа на гэты раз проста не спрацаваць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG