Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Навальная вярнулася ў Маскву зь Нямеччыны


Юлія Навальная, архіўнае фота

У панядзелак 22 лютага ў Маскву прыляцела Юлія Навальная — жонка апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які знаходзіцца за кратамі. Пра гэта паведаміў Тэлеграм-канал палітыка.

Раней, 10 лютага, нямецкае выданьне «Шпігель» паведамляла, што Юлія Навальная прыбыла ў Франкфурт-на-Майне з прыватным візытам.

У нядаўнім інтэрвію часопісу «Гарпэрс базар» Юлія Навальная выказала падзяку ўсім тым, хто яе падтрымлівае пасьля атручваньня яе мужа, Аляксея Навальнага:

«Пасьля атручваньня наогул падтрымкі стала значна больш. І я за яе вельмі ўдзячная, яна дае мне сілу. Я разумею, што я не адна, вакол людзі, якія думаюць і адчуваюць гэтак жа, як і я, непакояцца аб маім дабрабыце. Гэта выдатна. А вось у інтэрнэце, вядома, шмат усяго нэгатыўнага адбываецца. Але я аддаю сабе справаздачу, што ідзе праца па запалохваньню ўсіх нас, і тут нічога не зробіш».

Дзеці Навальных пасьля атручваньня бацькі застаюцца за мяжой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG