Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна падала пазоў супраць Расеі за замах на Навальнага і палітычныя забойствы


Пасьля замаху на палкоўніка Максіма Шапавала, супрацоўніка выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны. Кіеў, 27 чэрвеня 2017

Урад Украіны падаў пазоў у Эўрапейскі суд правоў чалавека (ЭСПЧ) супраць Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта паведамляе «Європейська правда», спасылаючыся на прэс-службу ЭСПЧ.

Суд у Страсбуры пакуль не ўдакладніў зьмест украінскай скаргі, але «Європейська правда» высьветліла, што адным з эпізодаў абвінавачаньняў зьяўляецца замах на расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага з выкарыстаньнем нэрвова-паралітычнага рэчыва «Новичок».

Іван Лішчына, упаўнаважаны ўкраінскага ўраду ў пытаньнях ЭСПЧ, таксама пацьвердзіў, што скарга Ўкраіны датычыцца Навальнага, тлумачачы, што ва ўкраінскай скарзе не сьцьвярджаецца, што забойства якім-небудзь чынам тычыцца Украіны.

«Краіны не абавязаныя абгрунтоўваць нашу сувязь са скаргай, наша дзяржава проста паведамляе аб сыстэматычным парушэньні правоў чалавека іншай дзяржавай, а менавіта Расейскай Фэдэрацыяй», — сказаў ён.

Скарга таксама ўключае забойствы, учыненыя на тэрыторыі Ўкраіны.

«Гаворка ідзе аб сыстэматычных забойствах тых, каго лічаць ворагамі Расеі, напрыклад супрацоўнікаў вайсковай выведкі і Службы бясьпекі, якія былі забітыя ў Кіеве і Марыюпалі», — растлумачыў Лішчына.

27 чэрвеня 2017 году ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Максім Шапавал. 31 сакавіка таго самага году ў выніку падобнага тэракту загінуў палкоўнік контравыведкі Службы бясьпекі Ўкраіны Аляксандар Хараберуш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG