Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Раскаяўся і прызнаў віну». Міліцыя апублікавала відэа з затрыманым блогерам Ліньнікам


Руслан Ліньнік

За абразу службовых асобаў МУС затрымала відэаблогера, гаворыцца ў тэлеграм-канале прэс-службы міністэрства. На апублікаваным відэа — Руслан Ліньнік.

Пра затрыманьне блогера паведаміла ў сераду маці Ліньніка. Паводле яе інфармацыі, Руслан у СІЗА — на «Валадарцы».

«У кастрычніку мінулага году 38-гадовы жыхар Менску разьмясьціў у сваім канале відэахостынгу ролік з абразамі прадстаўнікоў міліцэйскага ведамства. Пры гэтым мужчына доўгі час хаваўся», — гаворыцца ў тэлеграм-канале МУС.

На Ліньніка завялі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады. На відэа бачна, як блогер просіць прабачэньня ў прадстаўнікоў МУС. «Раскаяўся ў зробленым і прызнаў сваю віну», — піша прэс-служба.

Як паведамляе БелТА, Руслана Ліньніка зьмясьцілі пад варту. Яму пагражае да 3 гадоў абмежаваньня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG