Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зьняволенага апазыцыянэра Навальнага ўзнагародзілі прэміяй імя Нямцова, забітага ля сьцен Крамля праціўніка Пуціна


Акцыя памяці расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова, забітага каля сьценаў Крамля. Масква, 25 лютага 2018 года.

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні, стаў ляўрэатам прэміі Барыса Нямцова за сьмеласьць у адстойваньні дэмакратычных каштоўнасьцяў у Расеі.

Пра гэта паведаміў Фонд Барыса Нямцова. Ляўрэата прэміі традыцыйна называюць у гадавіну забойства Нямцова — 27 лютага.

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны ў судзе. Масква, 16 лютага.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны ў судзе. Масква, 16 лютага.

У паведамленьні фонду гаворыцца, што Навальны «ня толькі прадэманстраваў неверагодную асабістую мужнасьць, але і ўнёс вялікі ўклад у выкрываньне карупцыі і павышэньне ўзроўню ўдзелу грамадзян працэдурах у Расеі, якія яшчэ зьберагліся. За гады сваёй працы ён стаў самым уплывовым апазыцыйным палітыкам Расеі і сымбалем супраціву тыраніі ў сьвеце». Фонд таксама заклікаў неадкладна вызваліць Навальнага.

Цяпер Навальны застаецца за кратамі, па яго вяртаньні ў Расею пасьля лячэньня ў Германіі ад атручваньня яму замянілі ўмоўны тэрмін зьняволеньня на рэальны. На гэтым тыдні ён быў этапаваны з маскоўскага СІЗА ў калёнію. Размова пра калёнію ва Ўладзімірскай вобласьці, якая вядомая сваім жорсткім рэжымам утрыманьня.

Навальны і Нямцоў разам уваходзілі ў аргкамітэты акцый пратэсту 2011-2012 гадоў, у Каардынацыйную раду расейскай апазыцыі, а незадоўга да забойства Нямцова ў 2015 годзе разам рыхтавалі апазыцыйны марш «Вясна». За 2 дні да гэтага маршу Нямцоў быў забіты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG