Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская анансавала замежнапалітычнае турнэ: Фінляндыя, Партугалія, Швайцарыя


Сьвятлана Ціханоўская ў Бэрліне падчас адной з замежных паездак.

На сустрэчах з палітыкамі гэтых краін Ціханоўская плянуе прасіць узмацненьня ціску на рэжым Лукашэнкі і абмеркаваць дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасьці.

З 1 па 4 сакавіка пройдзе візыт у Фінляндыю. Падчас яго Сьвятлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзыдэнтам гэтай краіны Саўлі Ніінісьцё, прэм’ер-міністрам Саннай Марын, міністрам замежных спраў Пэкам Хаавіста, інфармуе прэс-служба Ціханоўскай.

З 4 па 7 сакавіка экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі будзе ў Партугаліі, якая з 1 студзеня пераняла старшынства ў Радзе Эўразьвязу. Там беларуская палітык правядзе працоўныя сустрэчы з прэм’ер-міністрам Антоніу да Коштам, міністрам замежных спраў Аўгуста Сантушам Сілвам і былым кіраўніком Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу, які займаў гэтую пасаду з 23 лістапада 2004 па 1 лістапада 2014.

З 7 па 10 сакавіка Ціханоўская наведае Швайцарыю, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі ААН і парлямэнту Швайцарыі.

Падчас візытаў абмяркуюць палітычны крызіс у Беларусі, свабодныя і справядлівыя выбары ў дзяржаве. Ціханоўская мае намер прасіць узмацненьня ціску на рэжым Лукашэнкі, каб спыніць гвалт і вызваліць усіх палітвязьняў.

Таксама яна абмяркуе з эўрапейскімі палітыкамі праграмы падтрымкі грамадзянскай супольнасьці Беларусі, праваабаронцаў, незалежных СМІ і ахвяраў рэжыму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG