Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нігерыі вызвалілі сотні дзяўчат, выкрадзеных са школы


Школьніцы ў нігерыйскім штаце Замфара пасьля вызваленьня, 2 сакавіка 2021

У Нігерыі вызвалілі сотні дзяўчат, якіх выкралі на мінулым тыдні са школы ў штаце Замфара, на паўночным захадзе краіны.

Усе 279 вучаніц на волі, заявілі журналістам мясцовыя ўлады. Яны назвалі няправільнай раней названую колькасьць выкрадзеных, якая фігуравала ў СМІ (317). Адначасова, як піша Reuters са спасылкай на адміністрацыю нігерыйскага штату, частка дзяцей уцяклі самі, чым і тлумачыцца розьніца ў зьвестках.

Як сказаў губэрнатар Замфары Бэла Матавале, з мэтай вызваленьня дзяўчат «быў пераадолены шэраг перашкодаў», але як менавіта гэта адбылося, не паведамляецца. У Нігерыі, дзе падобныя выкраданьні здараюцца досыць часта, рэгіянальныя чыноўнікі не прызнаюць, што даюць бандытам выкуп.

Пры гэтым у пятніцу на мінулым тыдні, калі ўзброеная група напала на школу і выкрала вучаніц, прэзыдэнт краіны Махамаду Бухары заклікаў мясцовыя ўлады «перагледзець іх палітыку перадачы злачынцам грошай і аўтамабіляў», заявіўшы, што такая практыка прывядзе да «катастрофы».

Акрамя грошай, чальцы злачынных груповак часта патрабуюць у абмен на закладнікаў выхаду з турмаў сваіх асуджаных хаўрусьнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG