Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўвёў санкцыі ў адказ. Супраць каго і чаго – прыдумае Саўмін


Аляксандар Лукашэнка

Ён падпісаў указ, які прадугледжвае забарону на ўвоз у краіну асобных катэгорыяў тавараў, а таксама на імпарт работ (паслугаў), што выконваюцца юрыдычнымі і фізычнымі асобамі дзяржаваў, якія прынялі санкцыі ў дачыненьні да беларускіх юрыдычных або фізычных асобаў.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Паведамляецца, што канкрэтны пералік тавараў, паслугаў і пры неабходнасьці замежных юрыдычных і фізычных асобаў вызначыць Савет міністраў.

Санкцыі адносна Беларусі ўвялі Эўразьвяз, ЗША, Вялікая Брытанія, Канада і шэраг іншых дзяржаваў. Некаторыя зь іх далучыліся да санкцыяў, якія ўвёў Эўразьвяз.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG