Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці скончылася беларуская рэвалюцыя? Гутарка ў Клюбе Свабоды


Менск, 25 жніўня 2020

Гутарка ў клюбе Свабоды з заснавальнікам і ўласьнікам рэсурсу «Сильные новости» Пятром Кузьняцовым

У якім сэнсе рэвалюцыя ня скончылася? Ці можа рэвалюцыя прайграць? Ці можна назваць беларускую рэвалюцыю буржуазнай?

Удзельнікі Клюбу Свабоды:

Пётар Кузьняцоў, заснавальнік і ўласьнік рэсурсу «Сильные новости»

Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік Радыё Свабода

Клюб Свабоды — новы фармат абмеркаваньня на плятформе аўдыёчатаў Тэлеграму.

Пётар Кузьняцоў
Пётар Кузьняцоў

Ці скончылася беларуская рэвалюцыя

  • Рэвалюцыя — гэта не аднаразовы, хай і працяглы, акт, які павінен прывесьці да зьмены ў сыстэме ўлады
  • Палітычны пратэст у Беларусі адбываецца на тле таго, што ва ўсім сьвеце зьмяняюцца палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя адносіны
  • Чыньнік гэтай сусьветнай рэвалюцыі — гэта зьмена інфармацыйных тэхналёгіяў, якія кардынальна зьмянілі нашае жыцьцё
  • Беларуская ўлада не пасьпявае за працэсам гэтых сусьветных зьменаў
  • Заўсёды ў гісторыі альбо ўлада адаптуецца да тэхналягічных і сацыяльных зьменаў, альбо грамадзтва зьмяняе гэтую ўладу

Ці скончылася палітычная рэвалюцыя ў Беларусі?

  • Калі беларускую рэвалюцыю абмежаваць палітычным вымярэньнем, пытаньнем улады, то і тут я не лічу, што яна скончылася
  • Беларускае грамадзтва не супакоілася
  • Калі б за апошнія 10–20 гадоў не адбылося інфармацыйнай рэвалюцыі, палітычнага выбуху ў Беларусі ў 2020 годзе не было б
  • У Беларусі не было асобаў, якія хацелі б узяць уладу, нават Ціханоўская хацела ўзяць яе толькі для таго, каб правесьці свабодныя выбары

Ці можа рэвалюцыя прайграць?

  • Рэвалюцыя можа прайграць, калі ставіць за мэту толькі захоп улады
  • Мэта беларускай рэвалюцыі была — адхіліць існую ўладу, каб яна не перашкаджала разьвіцьцю

Ці была беларуская рэвалюцыя буржуазнай? Хто бэнэфіцыяры, а хто яе лузэры?

  • Клясычны буржуа — гэта ўласьнік, які мае капітал
  • Сёньня ў Беларусі такая кляса не сфармавалася
  • Сёньня прадстаўнікі архаічных прафэсіяў адміраюць пад ціскам тэхналягічнага прагрэсу, і яны адчуваюць небясьпеку
  • І яны адчуваюць сябе лузэрамі мадэрнізацыі
  • Ядро рэжыму — гэта людзі, якія баяцца ня столькі палітычных, колькі эканамічных і сацыяльных пераменаў

Ці зьяўляецца ініцыятыва Латушкі па стварэньні партыі паказьнікам расколу?

  • Я ня бачу ў гэтым расколу
  • Зараз фармуецца дызайн новай апазыцыі
  • Гэта нармальная рэч, калі амбітныя людзі фармуюць свае структуры, гэта зачын на будучыню
  • Калі Латушка і Бабарыка сфармуюць свае партыі, але дзейнічаць будуць разам, то расколу ня будзе
  • Кулак складаецца з 5 розных пальцаў

Ці можна казаць, што ў Беларусі адбываецца грамадзянская вайна?

  • Калі і грамадзянская вайна, то халодная
  • Усё ж градус нянавісьці не такі, як пры грамадзянскіх войнах
  • Большасьць на абодвух баках не гатовыя забіваць людзей зь іншага боку
  • Я спадзяюся, што да натуральнай грамадзянскай вайны ў нас ня дойдзе

Як вы бачыце сваю ўласную палітычную будучыню?

  • Я пакуль сваю ўласную палітычную будучыню ня бачу
  • Зараз у Беларусі палітыкі няма
  • Мы ўсе адно гаворым і пішам, але няма палітычнага працэсу
  • Я думаў, што займаюся палітыкай, калі ў 2004–2016 гадах браў удзел у дзейнасьці палітычных арганізацый. Хоць цяпер разумею, што займаўся лухтой

Які будзе статус беларускай мовы пасьля перамогі беларускай рэвалюцыі?

  • Беларуская мова павінна адраджацца
  • Глыбей, чым пры Лукашэнку, русыфікаваць Беларусь немагчыма
  • Ніхто ў Беларусі ня будзе нікога прымушаць да беларускай мовы, гэта пройгрышны варыянт
  • Калі ўлада ня будзе перашкаджаць беларускасьці, то адыграюць сваю ролю і гены, і культура

Наколькі імаверныя перамовы паміж Лукашэнкам, апазыцыяй і Расеяй у бліжэйшыя месяцы?

  • Гэтага ня будзе, я ўпэўнены
  • Лукашэнка можа пайсьці на перамовы, але толькі пад моцным ціскам Расеі
  • Але Расея ня будзе ціснуць на Лукашэнку, каб ён уступіў у перамовы зь Ціханоўскай
  • Можа пачацца імітацыйны працэс
  • Аналёгія зь перамовамі па Данбасе на менскай пляцоўцы, Лукашэнка будзе зацягваць перамовы

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG