Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася база рэпрэсаваных беларускіх юрыстаў, створаная студэнтамі БДУ


Адвакаты падчас працэсу, ілюстрацыйнае фота

Студэнты юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту склалі базу рэпрэсаваных адвакатаў, праваабаронцаў і юрыстаў.

«Юрысты — людзі, якія абараняюць нашы правы. Але што рабіць, калі ім самім патрэбная абарона? База рэпрэсаваных адвакатаў, праваабаронцаў і юрыстаў — праект, створаны з мэтай распавесьці пра тых, на каго аказваецца ціск у сувязі з выкананьнем імі прафэсійных абавязкаў і за выказваньне сваёй грамадзянскай пазыцыі», — адзначаюць на сваім сайце студэнты-распрацоўнікі.

На гэты момант у базе сабраная інфармацыя пра 31 адваката, 10 праваабаронцаў, 4 юрыстаў, якіх арыштавалі, звольнілі з працы, пазбавілі ліцэнзій.

У асобную катэгорыю «Загінулі за права» ўнесьлі прозвішчы зьніклых апанэнтаў Лукашэнкі Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара.

Мэта студэнцкай базы — сабраць усе факты рэпрэсій і ціску на сяброў юрыдычнай супольнасьці Беларусі.

Ініцыятары праекту просяць пісаць у тэлеграм-бот альбо на пошту, указаную на сайце, калі хтосьці валодае інфармацыяй аб рэпрэсаваных юрыстах, адвакатах, праваабаронцах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG