Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта Лукашэнку Аліеў


Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў, Менск, 28 жніўня 2012

Ці паўторыцца 2010 год, калі Ільхам Аліеў даў Аляксандру Лукашэнку грошай, каб расплаціцца з «Газпрамам»? Як Аліеў можа дапамагчы беларускаму сябру выйсьці зь міжнароднай ізаляцыі? У чым падобнае, а ў чым адрознае становішча з правамі чалавека ў Беларусі і Азэрбайджане?

На гэтыя пытаньні каналу Свабода Premium адказвае азэрбайджанскі палітычны экспэрт, рэдактар інфармацыйнага агенцтва Turan Шаін Гаджыеў.

Гаджыеў

  • Лукашэнка з Аліевым вялікія сябры
  • Лукашэнка мае патрэбу ў міжнароднай падтрымцы
  • У 2010 году, калі Аліеў даў Лукашэнку 200 мільёнаў даляраў, гэта выклікала зьдзіўленьне
  • Зараз падобны жэст зьдзіўленьня ня выкліча
  • Аднак цяпер агульная эканамічная сытуацыя ў сьвеце такая, што аб’ёмы падобнага крэдыту ня могуць быць вялікімі
  • «Палянэзы» вельмі добра сябе паказалі ў вайне, азэрбайджанскія вайскоўцы задаволеныя
  • Вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва Менску і Баку ніколі не спынялася
  • Аднак асартымэнт тавараў беларускага ВПК ня вельмі шырокі
  • Магчыма, размова пойдзе пра апгрэйт узбраеньняў, якія былі пастаўленыя раней
  • Лукашэнка — адзін з самых прагматычных і хітрых кіраўнікоў дзяржаваў
  • Ён хутчэй саюзьнік Азэрбайджану, чым Армэніі, ён і ў АДКБ больш на нашым баку, чым на армянскім
  • Яны зь Ільхамам вельмі падобныя
  • У свой час Лукашэнка вёў перамовы з Саргсянам, каб Армэнія аддала Азэрбайджану раёны, прылеглыя да Карабаху
  • Тады Лукашэнка фактычна ўзяў на сябе функцыі міжнароднага пасярэдніка, відавочна, што яго пра гэта папрасілі
  • Пад ціскам Захаду Лукашэнку патрэбная псыхалягічнае адхланьне, яму патрэбныя сяброўскія абдымкі
Шаін Гаджыеў
Шаін Гаджыеў
  • У краіну, нестабільную палітычна, ніхто ня будзе ўкладаць інвэстыцыі
  • Я ня думаю, што Турэччына схільная аказаць Лукашэнку настолькі істотную палітычную падтрымку, каб збалянсаваць уплыў Расеі
  • Інтарэсы Турэччыны ў Сырыі ці Лібіі зразумелыя, а якія ў яе інтарэсы ў Беларусі?
  • Часткай сувэрэнітэту Азэрбайджан ахвяраваў, падпісаўшы мір пад эгідай Расеі
  • Але Расея панесла геапалітычныя страты, бо ў наш рэгіён прыйшла Турэччына
  • Дагэтуль тут быў адзін гулец, які вырашаў. Цяпер іх як мінімум два
  • Фактар Турэччыны ўраўнаважвае наяўнасьць расейскіх міратворцаў у Карабаху
  • Калі Расея будзе дзейнічаць сілай у нашым рэгіёне, Турэччына ўмяшаецца
  • Турэччына не адступіла перад Расеяй у Сырыі і ў Лібіі. І пасьля гэтага туркі пакінуць Азэрбайджан?
  • Аліеў казаў, што ў выпадку нападу на Азэрбайджан нападнік сутыкнецца з турэцкімі, натаўскімі самалётамі F-16
  • У Азэрбайджане больш за 100 палітвязьняў
  • Вайна адыграла ролю каталізатара грамадзкай кансалідацыі, усе палітычныя партыі выказалі падтрымку ўладзе
  • Апазыцыя ў Азэрбайджане падаўленая ўжо даўно
  • Апошнія сурʼёзныя акцыі палітычнага пратэсту былі ў кастрычніку 2019 году
  • Шмат людзей былі рэпрэсаваныя ці эмігравалі
  • Захад вельмі зацікаўлены ў азэрбайджанскай нафце
  • Захад можа ціснуць на Баку палітычна, дыпляматычна, але не фінансава, не эканамічна
  • Гэта ўмацоўвае рэжым, разьвязвае яму рукі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG