Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі абвясьцілі ў вышук кіраўнікоў Фонду спартовай салідарнасьці Герасіменю і Апейкіна


Аляксандра Герасіменя

Сьледчы камітэт Беларусі абвясьціў у вышук двухразовую віцэ-чэмпіёнку Алімпійскіх гульняў Аляксандру Герасіменю і заснавальніка гандбольнага клюбу «Віцязь» Аляксандра Апейкіна, паведамляецца ў телеграм-канале ведамства. Іх абвінавачваюць у закліках да ўчыненьня дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі, з выкарыстаньнем інтэрнэту і СМІ (частка 3 артыкула 361 КК).

Аляксандра Герасіменя і Аляксандар Апейкін — спартоўцы, якія адкрыта выступалі супраць Аляксандра Лукашэнкі. Яны дамагаліся ўвядзеньня санкцый у дачыненьні да беларускіх уладаў з боку Міжнароднага алімпійскага камітэту. У кастрычніку 2020 году стала вядома, што Герасіменя пераехала ў Літву, дзе ўзначаліла аб’яднаньне «Беларускі фонд спартовай салідарнасьці», Апейкін стаў выканаўчым дырэктарам фонду. Ён таксама знаходзіцца за межамі Беларусі.

Паводле дадзеных сьледзтва, Герасіменя і Апейкін «пашыраалі заведама ілжывыя зьвесткі аб выніках выбарчай кампаніі і падзеях у краіне». «У інтэрнэце і сродках масавай інфармацыі зьвярталіся з заклікамі да замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацый аб учыненьні дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь», — сказана ў паведамленьні камітэту.

У ведамстве зазначаюць, што пад ціскам сябраў фонду «зь Беларусі перанесены шэраг буйных спартовых мерапрыемстваў», а ў выніку іх дзеяньняў краіне «нанесеная значная іміджавая і фінансавая шкода, падарваны прэстыж краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрэдытаванае кіраўніцтва спартовай галіны і дзяржавы».

Гаворка ідзе пра рашэньне Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF), якая 18 студзеня пазбавіла Менск права правядзеньня Чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году. У заяве арганізацыі гаварылася, што прычына такога рашэньня — немагчымасьць гарантаваць бясьпеку пры правядзеньні турніру. Турнір сёлета пройдзе ў Латвіі.

У сакавіку Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не прызнаў старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі — Віктара Лукашэнку — новым кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG