Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назвы інструмэнтаў па-беларуску — 2. Сьлясарныя прылады


Сталярныя і сьлясарныя прылады

Як па-беларуску „отвёртка“, „сверло“, „гайка“? Якія прылады ў сьлесара?

(па-расейскупа-беларуску)

  • гайка — мутэрка
  • болт — ніт
  • сверло — сьвéрдзел
  • гвоздь — цьвік
  • отвёртка — зáшрубка
  • клещи, плоскогубцы — абцугí

Анімацыя:

Гэта другі выпуск анімаванага слоўнічка прыладаў. Першы выпуск тут (у Беларусі глядзець праз VPN):

ДЛЯ ЦІКАЎНЫХ — ДЭТАЛЁВА

Мутэрка — лёгка здагадацца, што паходзіць ад ням. Mutter. Вялікая мутра — важная дэталь возу, трымае кола ў драбінах. У слоўніках ёсьць і гайка.

Ніт: рас. скрепить болтами — бел. узяць на ніты́. Спачатку слова азначала проста зáклепку, але ў ХХ стагодзьдзі тэрмін перайшоў на дэталь з разьбою.

Сьвердзел малы — гэта сьвярдзёлак. А сьвíдар — па-расейску бур, ім робяць сьвідравіну.

Зáшрубка — у слоўніку Ластоўскага, ад зашрубаваць. Адваротнае дзеяньне — адшрубаваць; рас. скреплять винтами = бел. шрубаваць.

У слоўніку Некрашэвіча і Байкова (1928) шрýбнік, бо рас. винт, шуруп = бел. шруба, шруб. У многіх мовах для гэтых мацавальных дэталяў адзін асноўны тэрмін; калі трэба, удакладняюць: wood screw, Holzschraube.

У пасьляваенных слоўніках інструмэнт завецца русізмам адвёртка.

Абцугі ням. Hebzange. Адсюль і польск. obcęgi. У некаторых беларускіх гаворках разьмежавалізначэньне: „Апцугі ест пласкія, апцэнґі — кручкаватыя“ (Старыя Трокі). Папулярнае слова ўва ўстойлівых выразах: „Зь яго слова абцугамі ня выцягнеш!“ Гэта найбольш агульная назва шарнірных інструмэнтаў для захопу. Але ёсьць і пасатыжы, кусачкі, круглагубцы і г.д.

З шасьці каранёў — пяць германскага паходжаньня: мутэрка, абцугі, ніт, цьвік, зашрубка. Ня дзіва.

Шмат беларускіх германізмаў зьвязана з рамесьніцтвам, будаўніцтвам: мур, дах, тынк, бляха, кафля, цэгла, гак, шыба, ґанак, варштат, дрот, ланцуг, шуфляда, гартаваць, фарбаваць, вага, ладаваць, дый само слова майстар.

  • 16x9 Image

    Вінцук Вячорка

    Нарадзіўся ў Берасьці ў 1961. Як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху, пачынаючы з "Майстроўні" і "Талакі" 1980-х. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сымболіку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG