Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Ігара Лосіка малое дзіця, як і ў мяне». Алімпіец Андрэй Краўчанка трымае галадоўку на знак салідарнасьці з палітвязьнямі. ВІДЭА


Андрэй Краўчанка

Дзесяціборац, прызэр Алімпійскіх гульняў і шматлікіх чэмпіянатаў 35-гадовы Андрэй Краўчанка 25 красавіка пачаў галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Ён п’е толькі ваду.

Спартовец кажа, што яго вельмі кранае гісторыя палітычнага зьняволенага Ігара Лосіка, якія мае малую дачку.

«Моцна кранае гісторыя Ігара Лосіка, таму што ў мяне, гэтаксама як і ў яго, малое дзіця. Знаходзячыся побач зь ім, я бачу, як яно расьце і зьмяняецца, і разумею, што для людзей за кратамі такія моманты ніколі не вярнуць. Мне здаецца, ад гэтага можна з глузду зьехаць. Таму я не магу проста сядзець і глядзець на гэта», — кажа Краўчанка.

За 5 дзён галадоўкі спартовец страціў 8 кіляграмаў вагі, яго калаціла, была бяссоньніца, галавакружэньні.

«І гэта пры тым, што я дома, я магу чымсьці займацца, быць з дачкой. Плюс я п’ю добрую ваду. У турме няма нармальнай вады», — адзначае спартовец.

Краўчанка мае турэмны досьвед — 8 лістапада 2020 году яго затрымалі, білі, а пасьля асудзілі на 10 сутак арышту.

«Наступствы ў майго ўчынку могуць быць, мы цяпер усе як на парахавой бочцы сядзім. Але тут ты альбо мірысься і становісься рабом, альбо гнеш сваю лінію», — кажа лёгкаатлет.

Цяпер Андрэй Краўчанка лечыць траўмаваную нагу, у будучыні плянуе працягваць спартовую кар’еру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG