Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герой віруснага відэа з уцёкамі ад сілавікоў на таксі зьехаў у Польшчу па праграме Каліноўскага


Пратэстная акцыя ў Менску, архіўнае фота

Мінулагодняе відэа «Эўрарадыё», як у Менску таксіст ратуе хлопца ад сілавікоў, шырока разышлося па беларускіх і замежных СМІ. Журналісты высьветлілі, што з маладым чалавекам цяпер.

Спартовы сайт «Трыбуна» паведаміў паведаміў, што хлопец выехаў у Польшчу і таму нарэшце можа назваць сваё прозьвішча.

Гэта 19-гадовы Раман Руткоўскі, малады самбіст. Летась першакурсьнік Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізкультуры ўдзельнічаў у акцыях пратэсту. Аднойчы яго ледзьве не затрымалі.

«На відэа ня бачна нічога незаконнага, — расказвае ён. — Але я разумеў, што ў нашай краіне любых пратэстоўцаў, хто стаў вядомы па розных карцінках, паспрабуюць закрыць. А яшчэ потым хтосьці мог бы прыдумаць, што яшчэ да забегу я прычыніў нейкую шкоду сілавікам...»

Раман Руткоўскі цяпер жыве ў польскім горадзе Катавіцэ, куды прыехаў па адукацыйнай праграме польскага ўраду для рэпрэсаваных беларусаў імя Кастуся Каліноўскага, цяпер ён праходзіць моўныя курсы. У плянах — паступленне ва ўнівэрсытэт. Хоча стаць «трэнэрам па барацьбе».

Малады чалавек прызнаецца, што не жадае пастаянна жыць за мяжой і вернецца ў Беларусь адразу ж пасьля зьмены ўлады. Раман Руткоўскі кажа, што падтрымлівае сувязь з таксістам, які яго выратаваў, але сустрэцца яны так і не пасьпелі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG