Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту сайта «Першы рэгіён» Гардзіевічу, якога вінавацяць у абразе Лукашэнкі, зьмянілі меру стрыманьня


Сяргей Гардзіевіч у атачэньні міліцыянтаў. Архіўнае фота.

Цяпер журналіст з Драгічыну знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Сяргей Гардзіевіч — журналіст інтэрнэт-выданьня «Першы рэгіён» з Драгічыну. Яго затрымалі 22 сьнежня па дарозе ў Берасьце. Ён абвінавачваецца ў «абразе прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь» (арт. 368 КК). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамленьня ў адной з драгічынскіх суполак у Viber, да якой мае дачыненьне журналіст, піша «Вясна».

4 траўня стала вядома, што Гардзіевічу зьмянілі меру стрыманьня, адпусьціўшы яго пад падпіску аб нявыезьдзе. Аднак крымінальную справу супраць яго не спынілі — ён застаецца абвінавачаным.

Ад сёньня Сяргей перастаў лічыцца палітвязьнем з-за зьмены меры стрыманьня, але ў выпадку новага затрыманьня зноў рызыкуе ім стаць.

Пад хатнім арыштам ён знаходзіўся ад 25 сьнежня. Журналіст не даваў паказаньняў і не прызнаў сябе вінаватым у злачынстве. Таксама ён заяўляў, што нехта карыстаўся ягонымі сацсеткамі, пра тое ж паведаміў і галоўны рэдактар «Першага рэгіёну» Павал Дайлід, аднак Сьледчы камітэт адмовіўся заводзіць крымінальную справу па факце незаконнага доступу да тэлефону Дайліда.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG