Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэст у Будславе сёлета пройдзе паводле ранейшага пляну, нягледзячы на пажар у касьцёле

Фэст у Будславе, архіўнае фота.

Каталіцкая царква Беларусі прыняла рашэньне не мяняць фармат Будслаўскага фэсту, нягледзячы на тое, што эксплюатацыя пацярпелага ад пажару касьцёлу тут цалкам забароненая.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Беларускай каталіцкай царквы.

Урачыстасьці ў гонар апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 2 і 3 ліпеня, як было вырашана яшчэ да пажару, 14 красавіка на 80-м пленарным пасяджэньні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Урачыстасьці плянуецца правесьці ў традыцыйным фармаце, але з захаваньнем санітарных парад і без арганізаваных пілігрымак.

Аднак дэталі фэсту яшчэ будуць удакладняцца ў сувязі з наступствамі пажару.

Раніцай 11 траўня загарэўся дах у Нацыянальным Санктуарыі — касьцёле Маці Божай Будслаўскай. Каля 10-й гадзіны дах над цэнтральнай навай касьцёла быў цалкам зьнішчаны агнём і абрынуўся. Каля 11-й гадзіны пажар быў патушаны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG