Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар здароўя Беларусі лічыць, што вакцыны Moderna і Pfizer не эфэктыўнейшыя за расейскі Sputnik V


Вакцына Moderna

Дзьмітры Піневіч таксама абяцае пастаўкі кітайскай вакцыны да канца траўня. Праўда, толькі для 150 000 чалавек.

Міністар здароўя Беларусі Дзьмітры Піневіч расказаў у інтэрвію sb.by, ці вядуцца перамовы з вытворцамі вакцынаў Moderna і Pfizer. Ён адказаў, што эфэктыўнасьцю гэтыя вакцыны супастаўныя са Sputnik V ці нават горшыя, але значна даражэйшыя.

«Каб прышчапіць мільён чалавек, трэба патраціць 20 мільёнаў даляраў. Бо два кампанэнты вакцыны Sputnik V, хай мы купляем яе ці разьліваем у сябе, каштуюць 20 даляраў. А ўявіце, колькі сродкаў пойдзе на куплю прэпаратаў за 30, 60 даляраў».

Цяпер, паводле Піневіча, міністэрства спрабуе сабраць інфармацыю аб тым, колькі чалавек хочуць зрабіць прышчэпку за свой кошт. Разам з тым ён думае, што ў краіне вельмі невялікая колькасьць людзей, гатовых на такую прышчэпку, «асабліва калі ёсьць эфэктыўная і якасная бясплатная вакцына».

Цана вакцыны AstraZeneca такая ж, як і ў расейскага прэпарату, але Піневіча насьцярожваюць публікацыі пра ўскладненьні пры ўжываньні гэтай вакцыны.

Ён таксама дадаў, што ў канцы траўня ў Беларусь паставяць 300 000 доз для 150 000 чалавек кітайскай вакцыны Vero Cell.

Расейскай вакцыны, якой прышчапляюць у Беларусі, няма пакуль у сьпісе вакцын, рэкамэндаваных Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя, а таксама ў сьпісе Эўразьвязу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG